Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.09.2022

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Рэспубліканскі дыктант "Дорага мне, мая родная мова" распачаў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў СШ #1 г.Камянца.

Усе вучні і настаўнікі школы паўдзельнічалі ў акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". У кожным класе ўрок пачынаўся з прывітання па-беларуску, а некаторыя настаўнікі так захапіліся, што выкладалі свой прадмет на беларускай мове цэлы ўрок, чым уразілі вучняў!

Ланцуг мерапрыемстваў працягнула віктарына "Фальклор, фальклор - душа народа", а затым адбыўся конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную мову".

Дзеці не засталіся раўнадушнымі і прынялі ўдзел у акцыі "Чытаем вершы пра родную мову".

У школе дзейнічае выстаўка "Я. Купала і Я. Колас: сімвал і гордасць нацыі" і выстава дзіцячай творчасці "Над небам сінім", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі.

Завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры цікавай сустрэчай з пісьменніцай Настассяй Нарэйка, якая аставіла незабыўны след у нашых сэрцах. Яна вельмі душэўны і адкрыты Чалавек. Настасся правяла конкурс на самае незвычайнае пытанне да яе, і дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел і атрымалі падарункі ад пісьменніцы.

Вось такім насычаным быў у нас тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Разделы сайта